Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

20 студзеня суды Партызанскага і Ленінскага раёнаў Мінска разглядалі справы лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка і лідара «Народнай грамады» Міколы Статкевіча, піша Радыё Свабода.

У абодвух судах разглядалі абвінавачанне за «парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства» 8 снежня і 20 снежня, у абодвух абвясцілі перапынак.

Абодва палітыкі не прыйшлі на працэсы. Як піша «Прававая ініцыятыва», у справе Статкевіча суддзя Аляксей Кісляк абвясьціў перапынак «для высвятлення, дзе Статкевіч» да 10.00 27 студзеня. У справе Сіўчыка ў сувязі з няяўкай падсуднага абвясьцілі перапынак да 11.00 27 студзеня.

Сіўчыка зьбіраліся судзіць за акцыю супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі 8 снежня, сведкі-амапаўцы казалі, што бачылі там палітыка, што ён «выкрыкваў лозунгі».

Статкевіча цяпер судзілі за мітынг 20 сьнежня (паводле «Прававой ініцыятывы», за ўдзел, але паводле «Вясны» — за заклік на акцыю), дзе ён «выкрыкваў «Жыве Беларусь», як сцвярджалі сведкі-міліцыянты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0