20.01.2020 / 12:12 Бел / Łac / Рус 40-гадовы мужчына загінуў пад коламі цягніка Брэст — Гомель Здарэнне адбылося 19 студзеня ў в. Малоткавічы (Пінскі раён). У 22.37 там пад цягнік трапіў 40-гадовы мясцовы жыхар. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, аднак пазбегнуць наезду не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы. Nashaniva.com Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ