20.01.2020 / 12:54

Зяленскі ўшанаваў памяць кібаргаў — абаронцаў данецкага аэрапорта ФОТА 9

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўшанаваў памяць служачых Узброеных сіл Украіны, якія загінулі ў баях за аэрапорт Данецка ў 2014 г.

Зяленскі ўсклаў кветкі да падножжа памятнага звона на тэрыторыі Міністэрства абароны Украіны і паразмаўляў з сем'ямі вайскоўцаў.

«У Мінабароны Украіны ўшанавалі памяць герояў-«кібаргаў» — абаронцаў данецкага аэрапорта. Звон памяці прагучаў 50 разоў. (…) Вечная слава украінскім героям!» — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным ў афіцыйным Twitter-акаўнце ўкраінскага абароннага ведамства.

16 студзеня Зяленскі назваў «кібаргаў» найлепшым прыкладам для ўсіх абаронцаў Украіны. Па словах кіраўніка дзяржавы, «нават вораг прызнаў» іх нязломнасць.

NN.by

51
Брыдкая пачвара / Адказаць
20.01.2020 / 13:56
А яшчэ было бы добра , каб адправіў пад суд Турчынава з ягонай хеўрай, якія распачалі гэтую крывавую , братазабойственую бойню.
3
Nokia / Адказаць
20.01.2020 / 14:06
Імя ворага так і не назваў. У каторы раз баіцца гэта зрабіць.
2
Максим / Адказаць
20.01.2020 / 15:33
Родина- для этих людей слово Украина священно!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру