20.01.2020 / 14:59

У Гродне пляменнік-лайдак абакраў цётку, а грошы спусціў на таксі

У раённую міліцыю звярнулася 60-гадовая вяскоўка: хтосьці cкраў у яе 1500 даляраў, паведамляе абласная міліцыя.

Неўзабаве стала вядома, што да крадзяжу датычны 39-гадовы непрацуючы пляменнік. Ён вёў сціплы лад жыцця, а не так даўно стаў прыязджаць дадому ў вёску на таксі.

Праваахоўнікі выехалі ў вёску і затрымалі мужчыну. Пры ператрусе ў яго было выяўлена 800 даляраў ЗША і беларускія рублі.

Аказалася, што ён ведаў, што цётка захоўвае зберажэнні, і аднойчы скраў ключ ад шафы, а пасля скраў грошы.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру