20.01.2020 / 15:43

У Старых Дарогах ДАІ затрымала кіроўцу з 3,6 праміле. На яго паскардзілася жонка 4

У суботу ў 18:20 у аператыўна-дзяжурную службу Старадарожскага РАУС патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яе муж у стане алкагольнага ап'янення збіраецца сесці за руль свайго «Форда Мандэа», паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўто на вул. Армейскай. Уключыўшы пробліскавыя маячкі, інспектары ДПС пад'ехалі да яго. Кіроўца пачаў рух, але неўзабаве спыніўся.

У ходзе разбору было ўстаноўлена, што за рулём знаходзіўся 36-гадовы мужчына. Пры набліжэнні супрацоўнікаў ДАІ ён пералез на пярэдняе пасажырскае сядзенне.

Канцэнтрацыя пароў у выдыханым ім паветры склала 3,6 праміле. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

NN.by

4
Матёрый / Адказаць
20.01.2020 / 17:50
Женщина мужчина сдала. И на пенсию не в 63 года.
1
Аверьян / Адказаць
20.01.2020 / 19:33
Матёрый, трэба каб каго задавіў і пайшоў у турму на 7 год?
1
гоблін / Адказаць
21.01.2020 / 01:53
Таки хамса? Любимого мужа как стеклотару?) Ужоснах
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру