20.01.2020 / 21:26

Амерыканец купіў старую канапу. А там было $43 тысячы 6

Жыхар Мічыгана Говард Кірбі ў канцы снежня 2019 года набыў старую канапу. Ён карыстаўся ёй два тыдні, але ўвесь гэты час адчуваў дыскамфорт, паведамляе CBS.

Мужчына распавёў аб нязручнасцях сваёй дачцэ — разам яны вырашылі зняць абіўку з канапы і паглядзець, што так перашкаджае Говарду сядзець.

Унутры канапы была схаваная бляшаная скрынка з гатоўкай. Усяго ў ёй ляжала 43 тысячы даляраў.

Говард звязаўся з уладальнікам крамы і даведаўся, хто прадаў яму гэтую канапу.

Аказалася, што мэбля належала пажылому мужчыну, які нядаўна памёр. А яго родныя аднеслі канапу на распродаж, нават не здагадваючыся пра схованку.

Кірбі звязаўся са сваякамі нябожчыка дзядулі і перадаў ім скрынку з грашыма.

NN.by

2
Яўген Знарок / Адказаць
20.01.2020 / 21:33
Кірбі звязаўся са сваякамі нябожчыка дзядулі і перадаў ім скрынку з грашыма.

Во бездухоўшчына так і прот з амерыканцаў

6
Джанни Родари / Адказаць
20.01.2020 / 21:52
Дорогая редакция,огромная просьба скиньте адрес магазина.в
25
Кажыма праўду / Адказаць
20.01.2020 / 22:15
Сумленны чалавек. Кожны шчыры беларус, нашчадак пабожных русінаў, зрабіў бы гэтак жа.

Шукайце ж найперш Царства Божага і праведнасці Ягонай, а астатняе дадасца вам.
Мц, 6:33
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру