20.01.2020 / 21:46

Беларусь купіла першую партыю нафты з нарвежскага радовішча 36

Беларусь пачынае імпарт нарвежскай нафты, паведамляе агенцтва Reuters

Беларусь купіла партыю нарвежскай нафты Johan Sverdrup. Яе склад блізкі да складу расійскай Urals, да перапрацоўкі якой прыстасаваныя беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Танкер Breiviken з 80 000 тон сыравіны мае прыбыць у літоўскі порт Клайпеда 22 студзеня. Далей нафта будзе дастаўлена чыгункай на Наваполацкі НПЗ.

Прадаўцом першай партыі мог выступіць французскі Total, мяркуюць крыніцы Ройтэрз.

Расія спыніла пастаўкі нафты з 1 студзеня, пасля таго як кампаніі Беларусі і Расіі не змаглі сысціся ў цане. Аднак перад гэтым Расія абумовіла захаванне нізкіх коштаў на нафту і газ паглыбленнем інтэграцыі, што выклікала ў Беларусі трывогу і пратэсты.

NN.by

15
Дзяніс1 / Адказаць
20.01.2020 / 21:45
Усё, у перспектыве рыхтуемся ды паглыбленай інтэграцыі ў краіну ф'ёрдаў у складзе шасці фюлькаў.
20
шлёма / Адказаць
20.01.2020 / 21:46
Отлично. Но быстрее надо налаживать поставки через Латвию. Но здесь вопрос возникнет с деньгами, эта нефть будет дороже российской.
20
Адыкватник) / Адказаць
20.01.2020 / 21:50
а як жаж Латвия??? и спасение Латвийскай чыгунки?
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру