20.01.2020 / 22:08

Медыкі пацвердзілі перадачу новага каранавіруса ад чалавека да чалавека 5

Эксперты Нацыянальнай камісіі аховы здароўя Кітая пацвердзілі, што новы вірус, 2019-nCoV, успышка якога зафіксавана ў краіне, пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека, перадае China.org.

Ужо былі зафіксаваныя выпадкі заражэння медыцынскага персаналу ад хворых. Колькасць хворых можа вырасці ў сувязі з маючым адбыцца святкаваннем кітайскага Новага года.

Каранавірус 2019-nCoV выклікае пнеўманію. Першыя выпадкі заражэння былі зафіксаваныя ў горадзе Ухань на рынку морапрадуктаў. Таму эксперты выказалі здагадку, што ён распаўсюджваецца праз прадукты з мяса марскіх млекакормячых, напрыклад бялух (белых дэльфінаў). Таксама там прадаюць курэй, кажаноў, трусоў, змей, адзначае Бі-бі-сі. Хутчэй за ўсё, сярод іх і варта шукаць крыніцу заражэння..

NN.by

2
0.5 / Адказаць
20.01.2020 / 22:21
Ну так воздушно капельным путём, или через мясо  животных и морепродуты? Или что то сьел, покашлял, и сам готов и других заразил? Ничего не понимаю из статьи.
1
Несцераў / Адказаць
21.01.2020 / 00:39
0.5, А мне зразумела, што гэта чарговая эбола. Усе бла-бла пра падвышэнне ўзроўню акіяна на 1 мм за 30 гадоў, у той час як пандэміі яўляюць сабой абсалютна неілюзорную пагрозу чалавецтву. 
0
Аугментин / Адказаць
21.01.2020 / 06:15
0.5, просто готовься к тому, что будем умирать.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру