20.01.2020 / 23:25

Блогер Шэры Кот нечакана выйшаў на волю. Агулам яму далі 90 сутак арышту 3

Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю, піша Радыё Свабода. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.

Казлоў патлумачыў, што яго часова адпусьцілі, паведаміўшы, што ў ізалятары будзе праводзіцца дэзынфэкцыя.

Казлоў быў затрыманы 25 сьнежня і з 26 сьнежня адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах супраць інтэграцыі з Расеяй. Праваабаронцы казалі, што Казлоў атрымаў агулам 4 тэрміны па 15 сутак (3 тэрміны ў аршанскім судзе і 1 у Менску) і мае выйсьці з аршанскага ізалятара на волю толькі ў канцы лютага.

1
Кажыма праўду / Адказаць
20.01.2020 / 23:44
Вітанне змагару на волі!

Янка Купала, Воля (1905-1907)

І люблю ж я, люблю
Гэту волю сваю!
Зямлёй лягу ў зямлю —
Вазьму волю сваю.

Нашто сокалам быць,
Так высока лятаць,—
Толькі б воляю жыць,
Толькі б путаў не знаць.

Эх, каб так раскаваў
Петлі ўсе ў ланцугу,—
Я б усім паказаў,
Як быць вольным магу!

Зямлёй лягу ў зямлю,
Але перш прапяю,
Як я волю люблю,
Гэту волю сваю!
0
Ліцьвін металіст / Адказаць
21.01.2020 / 10:05
Няма нічога нечаканага, не маюць права трымаць па адміністрацыйных артыкулах больш за 25 с запар па нашым заканадаўстве, вось яны і прайшлі, цяпер могуць ізноў забраць і трымаць 25 с... Слава Герою! Шэры кот не спыняйся, мы ў цябе верым!
0
алесь менски / Адказаць
21.01.2020 / 18:31
это же 1937 год. Хватит сажать: блогеов и "тунеядцев". Пора сажать чиновников, президентов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру