Колькасць загінуўшых падчас пажару ў драўляным жылым доме ў пасёлку Прычулымскі Томскай вобласці РФ вырасла да 11. Пра гэта tass.ru паведамілі ў прэс-службе МНС Расіі.

Яшчэ два чалавекі пацярпелі.

Раней паведамлялася, што ўсяго ў згарэлым доме на тэрыторыі прыватнай піларамы жылі 12 работнікаў лесанарыхтоўчай кампаніі ТАА «Грынвуд». Па меншай меры пяцёра з іх былі грамадзянамі Узбекістана. «У доме магло знаходзіцца больш людзей. Дакладная колькасць цяпер высвятляецца», — растлумачылі ў экстраных службах.

Інфармацыя аб пажары ў аднапавярховым драўляным доме ў пасёлку Прычулымскі, паводле МНС, паступіла ў 00:10. На момант прыбыцця першага падраздзялення дом быў цалкам ахоплены агнём. Плошча пажару склала 208 кв. метраў. Адкрытае гарэнне ліквідавана. У выніку пажару абваліўся дах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0