Мадонна адмяніла чарговы канцэрт, які павінен быў адбыцца ў мінулую нядзелю ў Лісабоне ў рамках гастрольнага тура Madame X, піша bbc.com.

Аб адмене канцэрту стала вядома ўсяго за 45 хвілін да яго пачатку.

«Я павінна прыслухацца да свайго цела і адпачыць», - гаворыцца ў паведамленні 61-гадовай спявачкі ў «Инстаграме».

Гэта ўжо восьмы канцэрт у рамках гастрольнага тура, які адмяняецца з-за дрэннага самаадчування Мадонны.

Раней падчас аднаго з канцэртаў у Сан-Францыска Мадонна распавяла прыхільнікам аб траўме калена і парванай звязцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0