21.01.2020 / 08:28

У «ДНР» стрэлам у спіну забілі намесніка кіраўніка спецназу  12

Намеснік камандзіра палка спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Аляксей Крывуля па мянушцы «Грын» быў застрэлены вечарам 20 студзеня ў Данецку. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы г.зв. Узброеных сіл «ДНР» Данііл Бяссонаў у сваім твітары.

Па некаторых звестках, Крывулю забілі стрэлам у спіну. Украінскі афіцэр Анатоль Штэфан з пазыўным «Шцірліц» у сваім Telegram-канале распавёў, што «Грына» забілі яго паплечнікі.

Крывуля нарадзіўся ў горадзе Мікалаеўка Данецкай вобласці. Увесну 2014 года ён пачаў ваяваць супраць украінскіх вайскоўцаў, выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка штаба 7-й асобнай мотапяхотнай стралковай брыгады. 

NN.by

9
Пісарчук / Адказаць
21.01.2020 / 08:49
Грын забіты за грын. Нічога новага, будзённасць "рускага свету" ў асобным анклаве.
6
Павел Ас / Адказаць
21.01.2020 / 08:51
Трэба Расеі схіліцца перад СБУ. Бо яны вышэй за бога па сваёй моцы!!! Яны могуць: - малазійскі боінг тэлепарціраваць; - зіму на лета мяняць; - аператараў супраць паветраннай абароны гіпнатызіраваць; - а для таго каб забіць кагосці кіраўнік СБУ бярэ ляльку Вуду і Захарчанка, Гіві, Матарола, ... , адпраўляюцца на той свет :(
124
Брыдкая пачвара / Адказаць
21.01.2020 / 08:57
Бачна ,што сапраўдны «бурят » ці «якут». Чарговая ахвяра украінскіх тэрарыстаў?!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру