У панядзелак у Мельбурне стартаваў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open). Цікава, што частка матчаў была перанесена з панядзелка на сёння з-за моцных дажджоў. Як, напрыклад, гульня Аляксандры Сасновіч супраць бельгійкі Грэт Міньен.
На жаль, беларуска сёння прайграла 6:7, 6:4, 5:7.
Сёння Арына Сабаленка згуляе супраць Карлы Суарэс Навара.
Ілля Івашка згуляе супраць Кевіна Андэрсэна (Паўднёвая Афрыка), а Ягор Герасімаў — супраць Каспера Рууда (Нарвегія).
Нагадаем, што ў 2012 і 2013 гг. Australian Open выйгравала Вікторыя Азаранка.