Дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктарам Лукашэнкам сустрэлася 20 студзеня ў вёсцы атлетаў з беларускімі спартоўцамі, якія бяруць удзел у III зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях, што праходзяць у Лазане.

Юныя атлеты і валанцёры нашай каманды распавялі кіраўніцтву НАК Беларусі аб умовах пражывання, харчавання і медыцынскага абслугоўвання ў сучасным будынку, якое было пабудавана перад пачаткам Гульняў. А беларуская дэлегацыя азнаёмілася з некаторымі спартыўнымі аб'ектамі III зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў, адзначаецца ў паведамленні НАК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?