21.01.2020 / 10:19

У вёсцы Пажарышча здарыўся пажар. Агонь знішчыў дом

Фота Маладзечанскага ГРАНС

18 студзеня выратавальнікі выязджалі на тушэнне пажару ў жылым доме ў вёсцы Пажарышча, што ў Маладзечанскім раёне, піша Рэгіянальная газета.

Выклік паступіў выратавальнікам каля 21.00. Прычыну высвятляюць. Як магчымую прычыну разглядаюць расколіну ў коміне.

— У выніку пажару дом знішчаны цалкам. Пажарнага апавяшчальніка ў доме не было, — расказала інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру