21.01.2020 / 10:48

21-гадовы мінчук праверыў, як далёка паляціць з балкона слоік з агуркамі. Вынік — 2000 рублёў 3

У міліцыю звярнуўся ўласнік Audi, ён распавёў, што ў ягонай машыне разбіта лабавое шкло. Машына была прыпаркавана на стаянцы каля жылога дома па вуліцы Шугаева, піша гарадская міліцыя.

Высветлілася, што аўтамабіль пашкодзіў 21-гадовы мінчук. Маладзён жыве ў адным доме з гаспадаром таго аўтамабіля. Высветлілася, што ў выходны ў маладога чалавека былі сябры, і яны разам пілі. Пасля чаго хлопец вырашыў прадэманстраваць таварышам сваю сілу — выкінуў слоік з агуркамі з акна, ды так, каб ён паляцеў як мага далей.

Слоік у выніку зваліўся на Audi і разбіў лабавое шкло. Гаспадар транспартнага сродку ацаніў прычыненую шкоду ў 2000 рублёў.

NN.by

14
Максим Дизайнер / Адказаць
21.01.2020 / 13:51
Трехочковый. Задрали эти паркуны во дворах.
4
Victor / Адказаць
21.01.2020 / 14:20
Шкло коштам 10% ад кошта машынв??? Цікава цікава...
7
Матёрый / Адказаць
21.01.2020 / 16:21
Бедняга. Мог поехать на заработки. Теперь судимость.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру