Плюсавая сярэднясутачная тэмпература на поўдні Беларусі ў зімовыя месяцы непасрэдна ўплывае на жыццё лесу і ў прыватнасці Белавежскай пушчы, тлумачаць навукоўцы. Акрамя плюсаў для жывёльнага свету ёсць і мінусы для расліннага: нельга выключаць замаразкі ранняй вясной, калі дрэвы выйдуць са стану спакою і пачнецца рух соку, што можа прывесці да іх усыхання, непакояцца ў запаведніку. 

Надвор'е, акрамя ўскоснага ўплыву — праз стан насаджэнняў, аказвае на ствалавых шкоднікаў прамое ўздзеянне, вызначаючы тэрміны лета, адкладку яек, хуткасць развіцця лічынак. На зімоўку частка ствалавыя шкоднікі сыходзіць у подсціл, іншыя — застаюцца на ствале пад карой дрэў. У зімовы перыяд частка шкоднікаў вымярзае, што памяншае шанцы ўзнікнення ўспышак масавага размнажэння.

Таму праз высокія тэмпературы як для зімы ў Белавежскай пушчы з трывогай прагназуюць магчымае размнажэнне караеда-тыпографа і вяршыннага караеда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0