Сёння ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «Раскосмаса» Дзмітрыем Рагозіным. Былі абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.
Кіраўнік «Раскосмаса» уручыў Аляксандру Лукашэнку невялікі сувенір — пальчатку касманаўта, які нядаўна пабываў у космасе. «Потым пад сакрэтам скажу, якога касманаўта, каб іншыя не раўнавалі», — дадаў Рагозін.
«Гэта ў мяне першы такі легендарны падарунак», — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БелТА.