21.01.2020 / 16:06

Беларусь аднаўляе пастаўкі нафтапрадуктаў на экспарт. Прыярытэт — выканаць абавязкі перад Украінай 6

epravda.com.ua

Прыпыненне экспарту нафтапрадуктаў з Беларусі адменена. Гэту інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

«Прыпыненне адменена. Гэта вынік таго, што павялічваюцца патокі нафтавай сыравіны на беларускія заводы. Стаіць задача іх загрузіць», — сказалі ў «Белнафтахіме». У канцэрне адзначылі, што пакуль яшчэ не ўсе кропкі над «i» расстаўленыя, таму не могуць анансаваць крыніцы паставак нафты ў Беларусь, у тым ліку і трубаправодным транспартам.

Паводле інфармацыі Tut.by, першачарговая задача па экспарце нафтапрадуктаў — выканаць абавязацельствы перад украінскімі партнёрамі.

Раней Беларусь прыпыняла экспарт нафтапрадуктаў, каб не дапусціць дэфіцыту паліва на ўнутраным рынку з-за адмовы Расіі пастаўляць нафту на беларускія НПЗ.

Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь будзе імкнуцца пастаўляць з расійскага рынку 30-40 працэнтаў ад неабходных аб'ёмаў нафты. «Працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну — правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расія пагодзіцца з гэтым», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік «Белнафтахіма» анансаваў хуткія пастаўкі нафты ў Беларусь з альтэрнатыўных крыніц

Лукашэнка: Беларусь пастараецца абмежаваць долю Расіі ў пастаўках нафты да 40%

Беларусь купіла першую партыю нафты з нарвежскага радовішча

5
Василиса / Адказаць
21.01.2020 / 16:15
Падсмажаны певень дзяубануу у задняе месца....И такое бывае.
3
Павел Ас / Адказаць
21.01.2020 / 16:31
Відавочна ёсць нейкі плян і ён выконваецца, а расейскім алгахрэнам толькі і застаецца скрыжатаць зубамі падлічваючы страты ад знікнення прыбыткаў :)
6
Кажыма праўду / Адказаць
21.01.2020 / 16:57
Правільна, найперш трэ' заправіць танкі ЗСУ, каб змагаліся з крамл. тэрарызмам. Гэроям слава!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру