21.01.2020 / 17:05

Трамп — еўрапейцам: Купляйце наш газ 3

Краінам Еўропы варта купляць газ у Злучаных Штатаў, а не ў «недружалюбных пастаўшчыкоў», заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

«Мы заклікаем нашых сяброў у Еўропе скарыстацца велізарнымі запасамі, якія ёсць у ЗША, каб дасягнуць сапраўднай энергетычнай бяспекі», — сказаў ён.

Трамп падкрэсліў, што Штатам больш не даводзіцца купляць энергарэсурсы у «варожых дзяржаў».

«З дастатковымі аб'ёмамі амерыканскага прыроднага газу, які сёння даступны, нашы еўрапейскія саюзнікі таксама больш не будуць уразлівымі перад недружалюбнымі пастаўшчыкамі энергарэсурсаў».

NN.by

5
Ліцьвін металіст / Адказаць
21.01.2020 / 17:20
Слушна кажа Трамп, але Меркель паскуда старая ўсё не ўгаманіцца з праектам паўночны паток
0
Ёпрст / Адказаць
21.01.2020 / 20:25
Рыгоравіч, спіш у шапку!
0
Хлопец з Лучына / Адказаць
21.01.2020 / 21:25
Купляючы амерыканскі газ мы будзем падтрымліваць дэмакратычны лад жыцьця, а купляючы расійскі газ- падтрымліваем фашысцкі рэжым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру