21.01.2020 / 18:32

Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць ратавальнікаў 7

Мясцовы актывіст, арганізатар акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй Мікалай Салянік 21 студзеня абскарджваў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна ў абласным судзе. Раённы суд прызначыў Саляніку 45 базавых велічынь штрафу (1215 рублёў). Вышэйшая інстанцыя пакінула без зменаў ранейшае рашэнне. Але яшчэ да прысуду Салянік прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне, піша Hrodna.life.

Мікалая Саляніка судзілі 23 снежня за два правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП РБ: за публічны заклік да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і за непасрэдны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Акцыя супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі прайшла 15 снежня і сабрала каля 70 чалавек.

У абласным судзе судзя Собалеў на пачатку паседжання абвясціў перапынак да таго часу, пакуль прыкаваны ланцугом Мікалай Салянік не пакіне залу суда. Сам актывіст адмовіўся пакідаць памяшканне. Тады супрацоўнік дэпартамента аховы вынес драўляны бар’ер, да якога быў прыкаваны актывіст. Саляніку прыйшлося ісці разам.

Звяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі ў Беларусі Салянік больш не збіраецца. Актывіст будзе пісаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека. У абласным судзе Салянік абвясціў пратэст. Супрацоўнікам дэпартамента аховы прыйшлося выклікаць МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга і хуткую, каб аказаць яму медычную дапамогу.

1
Aliaksei / Адказаць
21.01.2020 / 20:03
Чалавек хоча незалежнасці сваёй краіны і толькі, а яго судзяць! Сорам і ганьба!
3
Кажыма праўду / Адказаць
21.01.2020 / 20:26
Адважны дзядзька.

Няхай гарыць зямля пад здрадніцкай нагой прадажных ворагаў белнацыі.
1
Голас з цемры / Адказаць
21.01.2020 / 22:44
Другое фота яскрава характарызуе сітуацыю ў краіне, і дабавіць нечага...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру