Дзяржсакратар ЗША «вельмі засмучаная» адсутнасьцю бачнага прагрэсу ў галіне правоў чалавека на Тыбэце і ў Беларусі. Пра гэта заявіў у часе сустрэчы з журналістамі прэсавы сакратар замежнапалітычнага ведамства ЗША Робэрт Вуд.
«Мы маем намер актыўна прасоўваць правы чалавека, і хочам, каб ў гэтым накірунку мы былі больш эфэктыўнымі за ранейшыя амэрыканскія адміністрацыі», падкрэсьліў Вуд.