Брытанскі музыкант, адзін з заснавальнікаў «хэві-металу» Озі Осбарн расказаў, што змагаецца з хваробай Паркінсона, паведамляе BBC.

Фронтмен гурта Black Sabbath даведаўся пра свой дыягназ у лютым мінулага года.

«Перад Новым годам я даў апошні канцэрт. Потым я няўдала ўпаў. Прыйшлося рабіць аперацыю на шыі, што адбілася на нервовай сістэме», — сказаў музыка.

І ў рэшце рэшт да ўсяго непрыемнага дадалася навіна аб хваробе. «Гэта Паркінсон II тыпу, — распавяла жонка спевака Шэран. — Разнавіднасцяў вельмі шмат. Гэта далёка не смяротны прысуд, але ён паражае пэўныя нервы».

Хвароба Паркінсона — нейрадэгенератыўнае захворванне, якое вядзе разбурэння нерваў, што прагрэсуе. Яна лiчыцца невылечнай.

Осбарн адклаў сусветныя гастролі і большую частку часу цяпер праводзіць дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0