У аэрапортах Беларусі ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі адсочвае сітуацыю з каранавірусам новага тыпу ў свеце, узмоцнены прафілактычныя мерапрыемствы па недапушчэнні яго распаўсюджвання ў краіне. Праца спецыялістаў ведамства накіравана на прафілактыку захворвання сярод тых, хто заязджае ў Беларусь з краін з неспрыяльнай эпідсітуацыяй. Таксама вядзецца праца, у тым ліку праз тураператараў, каб папярэджваць грамадзян, якія плануюць паездкі за мяжу.

У аэрапортах арганізаваны санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў з краін, у якіх выяўлена захворванне, у тым ліку з прымяненнем цеплавізійнага абсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0