22.01.2020 / 01:05

Адміністрацыя Трампа можа абмежаваць грамадзянам Беларусі уезд у ЗША 19

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа можа абмежаваць уезд грамадзянам сямі краін у ЗША. У меркаваным спісе ёсць і Беларусь, паведамляе Politico.

Спіс краін яшчэ не канчатковы і можа быць зменены, але зараз журналісты называюць Беларусь, М'янму, Эрытрэю, Кыргызстан, Нігерыю, Судан і Танзанію.

Праект, які разглядаецца адміністрацыяй Трампа, накладзе іміграцыйныя абмежаванні на сем краін, але гэта не азначае, што ўезд будзе забаронены ўсім грамадзянам гэтых краін. Абмежаванні могуць прымяняцца толькі да пэўных чыноўнікаў, ці, напрыклад, да некаторых тыпаў віз.

Тым не менш, любыя новыя абмежаванні могуць абвастрыць адносіны ЗША з гэтымі краінамі.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома адмовіўся пацвердзіць журналістам падрабязнасці аб планах па забароне на паездкі.

Politico адзначае, што афіцыйныя асобы ЗША імкнуліся палепшыць адносіны з Беларуссю, якая доўгі час знаходзілася пад кантролем Расіі. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа планаваў наведаць краіну ўсяго некалькі тыдняў таму, але быў вымушаны адмяніць паездку з-за напружання адносін з Іранам.

Цяперашняя палітыка адміністрацыі Трампа, нагадвае CNN, у той або іншай ступені абмяжоўвае ўезд у ЗША з сямі краін: Ірана, Лівіі, Самалі, Сірыі, Емена, Венесуэлы і Паўночнай Карэі. Чад быў выключаны са спісу ў красавіку 2018 года, пасля таго як Белы дом заявіў, што ў краіне палепшыліся меры бяспекі.

NN.by

5
Непрыхвасьцень / Адказаць
22.01.2020 / 01:55
Ты просто космос, саша, ты просто космооос! Беларусь, М'янма, Эрытрэя, Кыргызстан, Нігерыя, Судан і Танзанія.. компания в сборе! Парам-парам-пам, фьють!
6
циник / Адказаць
22.01.2020 / 02:29
вот так из-за одного мозаичного психопата и его шоблы страдают другие ни в чём неповинные люди 
4
Китаец / Адказаць
22.01.2020 / 03:44
Смешно, если не косаться РБ. То к примеру демократия есть только в одной республике Средней Азии и это Кыргызстан.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру