Першая ракетка Беларусі — і 12-е месца ў сусветным рэйтынгу — Арына Сабаленка нечакана саступіла іспанцы Карле Суарэс Навара ў першым раўндзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open) - 6:7 (6:8), 6:7 (6:8).

Цікава, што матч праходзіў пры моцным парывістым ветры, амаль як сёння ў Беларусі.

Раней турнір у адзіночным разрадзе пакінулі Аляксандра Сасновіч і Ілля Івашка. Застаўся толькі Ягор Герасімаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0