Фота Надзеі Бужан
Самым папулярным замежным палітыкам у расіянаў з'яўляецца кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар ВЦІОМ Валерый Фёдараў у інтэрв'ю газеце «Известия».
На думку Фёдарава, пазітыўнае стаўленне да беларускага лідара звязана з тым, што ён ўспрымаецца як прарасійскі палітык. Акрамя таго, Лукашэнка замацаваў за сабой імідж чалавека, які выбудаваў стабільную і дынамічную эканоміку.
«Многія ў Расіі ўспрымаюць яго як узор для пераймання і лічаць, што ў Беларусі ўсё больш жорстка кантралюецца», - патлумачыў гендырэктар.
0
0
0
0
0
0