22.01.2020 / 07:52

Прэм'ер Літвы: Мы гатовыя павялічыць беларускі транзіт праз Клайпеду 7

Саўлюс Сквярняліс, Delfi, Kiril Čachovski

Літва гатовая павялічыць транзіт беларускіх тавараў праз Клайпедскі марскі порт, заявіў у аўторак прэм'ер Саўлюс Сквярняліс, піша Delfi

С. Сквярняліс у аўторак абмеркаваў двухбаковыя адносіны і магчымасці ўмацавання эканамічнага супрацоўніцтва з нядаўна прызначаным паслом Беларусі ў Літве Валерыем Бараноўскім, паведаміла прэс-служба ўрада. «Літва гатова і ў далейшым супрацоўнічаць з Беларуссю ў ажыццяўленні транзіту тавараў праз тэрыторыю Літвы і Клайпедскі марскі порт, а пры наяўнасці магчымасцяў - павялічыць яго аб'ёмы», - гаворыцца ў прэс-рэлізе ўрада.

Па словах прэм'ера, Літву радуюць актыўныя эканамічныя сувязі паміж краінамі, а таксама расце колькасць грамадзян Беларусі, якія прыязджаюць у Літву з турыстычнымі мэтамі і па пакупкі.

Як адзначае ўрад, на сустрэчы таксама абмяркоўвалася будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы.

NN.by

11
Павел Ас / Адказаць
22.01.2020 / 08:03
З АЭС усё проста. Літва больш пакутавае ад ФАНТОМНЫХ боляў з нагоды знішчэння на сваёй тэрыторыі атамнай энергетыкі (якой раней ганарыліся), чым сапраўды лічаць БелАЭС небяспечнай. Спадзяюся з цягам часа "ўсё перамеліцца і мука будзе" .
4
Орк / Адказаць
22.01.2020 / 08:59
Понятно что каждый на этом хочет заработать... Вопрос в другом заработает ли сама Беларусь
18
пляткар / Адказаць
22.01.2020 / 09:18
глядзi ты як запелi!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру