22.01.2020 / 10:21

У Белфасце на апошнюю прагулку са смяротна хворым сабакам прыйшлі сотні чалавек ФОТА 7

Sun

Жыхарка горада Белфаст, Паўночная Ірландыя, хацела арганізаваць запамінальную апошнюю прагулку для паміраючага кокер-спаніэля, і нечакана на мерапрыемства прыйшлі больш за 350 чалавек. Пра гэта паведамляе выданне The Sun.

Эшлі Мюрэй вельмі любіла свайго сямігадовага пса Марлі: сабака падтрымліваў яе пасля трагічнай страты дзіцяці, смерці бацькі, разрыву дзесяцігадовых адносін і барацьбы з посттраўматычным стрэсавым расстройствам.

Мюрэй была забітая горам, калі даведалася, што Марлі смяротна хворы. Яго гемангіасаркома — вельмі агрэсіўная форма раку, не паддалася лячэнню, і гадаванцу засталося жыць усяго некалькі тыдняў.

Гаспадыня вырашыла напрыканцы арганізаваць запамінальную апошнюю прагулку для Марлі. Адпаведнае мерапрыемства яна стварыла на Facebook. Нечакана для Мюрэй, на яго адгукнуліся больш за 350 чалавек.

Sun

У выніку да прагулкі Мюрэй і Марлі ў парку Крафордсберн Кантры далучыліся некалькі соцень аматараў жывёл. Многія з іх прыйшлі са сваімі сабакамі. Мюрэй была ашаломлена колькасцю ахвотных падтрымаць яе. Ёй таксама ўдалося сабраць ахвяраванні для дабрачыннай арганізацыі па абароне жывёл.

NN.by

2
0101 / Адказаць
22.01.2020 / 11:58
Рады за ірландцаў. У Беларусі такая прагулка "паянула " б на масавае мерапрыемства. З пратаколамі і штрафамі. З паміраючым сабакам прыйшло развітацца больш, чым у Мінску прыходзіць бараніць Незалежнаць(краіну ,якая можа памерці) Розныя сусветы!
59
Кажыма праўду / Адказаць
22.01.2020 / 13:40
Да чаго дайшоў бязбожны свет – шукаюць паратунку ў псінах, якіх раней трымалі ў будцы на шворцы. Пры гэтым вернікаў яны называюць забабоннымі цемрашаламі. Злая сатыра «князя гэтага свету».
4
Крэйзі / Адказаць
22.01.2020 / 15:50
Кажыма праўду, дык так і ёсць. Замест таго, каб нейкую жывёлу нейкі раз падтрымаць, вы будзеце маліцца феям на небе у спадзяванні на нейкі там рай. Не, каб на зямлі нешта палепшыць.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру