Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў каштоўнасці, якія могуць аб'яднаць украінцаў. Яго віншаванне з Днём саборнасці апублікавана ў Facebook.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў украінцаў аб'ядноўвацца вакол каштоўнасцяў, якія могуць стаць адметнымі для іх. У прыватнасці, ён параіў шанаваць дэмакратыю і свабоду слова, паважаць усе меншасці, быць прыстойнымі, сумленнымі, спыняцца на чырвонае святло, не піць за рулём.
«Каб быць моцнымі, трэба быць адзінымі. Каб быць адзінымі, трэба быць моцнымі», — падкрэсліў Зяленскі.
Дзень саборнасці Украіны адзначаецца 22 студзеня. Дата прымеркавана да падпісання ў 1919 годзе Акту ўз'яднання Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі ў адзіную ўкраінскую дзяржаву.