22.01.2020 / 11:30

Дзмітрый Мелікян больш не гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Ён быў ім 14 гадоў 5

Фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Дзмітрый Мелікян, які ўзначальваў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» з 2005 года, больш не працуе на гэтай пасадзе. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў прэс-службе аэрапорта.

- Сапраўды, у Дзмітрыя Шалікавіча Мелікяна ўчора быў апошні працоўны дзень, — распавяла афіцыйны прадстаўнік РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» Раміна Саматханава.

Дзмітрый Мелікян быў гендырэктарам з 2005 года, за 14 гадоў пасажырапаток аэрапорта істотна вырас. Мелікян сышоў з пасады па пагадненні бакоў. Прычыну раяць удакладняць у Міністэрстве транспарту.

Цяпер выконвае абавязкі гендырэктара аэрапорта Вячаслаў Харанека. Ён быў дырэктарам аэрапорта «Мінск-1», а потым намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічным развіцці Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

1
Tuteishi / Адказаць
22.01.2020 / 11:48
Ну i добра. Колькi гэтага Мелiкяна не прасiлi павялiчыць выкарыстаньне белмовы у аэрапорце, усё атрымоувалася, што "немэтазгодна". А кiтайская мэтазгодна?
1
ValerBel / Адказаць
22.01.2020 / 12:30
 Гэта самая добрая навіна для збанкрутаванага менавіта ім, Мелікянам, знакамітага ТАА"Мінскій Дом Окон" - з 2014 году, калі МДО выратаваў Чэмпіянат па хакею ў нашай краіне, не даў зганьбіцца краіне, пры усіх перашкодах з боку менавіта Мелікяна. Але ж прынес сябе ў ахвяру, бо так і не заплацілі за вялікую працу.

5
Несцераў / Адказаць
22.01.2020 / 12:37
Можа хоць гіерогліфы прыбяруць. Такая ганьба, ператварылі нацыянальны аэрапорт у азіятчыну.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру