22.01.2020 / 13:17

«Лукойл» не мае намеру кампенсаваць за свой кошт страты Беларусі з-за падатковага манеўру 16

«Лукойл» не плануе нейкім чынам кампенсаваць страты Беларусі з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне і аднаўляць пастаўку нафты на НПЗ краіны на ільготных умовах. Пра гэта ТАСС заявіў кіраўнік «Лукойла» Вагіт Алекпераў у кулуарах Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

«Гэта тыя адносіны, што склаліся пасля ўвядзення падатковага манеўру. Мы працуем на камерцыйных умовах. Падатковы манеўр — гэта не ініцыятыва нафтавых кампаній Расійскай Федэрацыі, мы такія ж ахвяры, як і беларусы. Таму мы не збіраемся кампенсаваць тыя страты, якія нясе беларускі бок. Гэта міжурадавыя адносіны», — сказаў ён.

Алекпераў таксама паведаміў, што «Лукойл» перанакіраваў на іншыя напрамкі аб'ёмы нафты, якія пастаўляліся раней Беларусі. Пры гэтым на здабычу кампаніі гэта не паўплывала. «Так, [перанакіравалі], на здабычы ніяк не адбілася. На здабычы адлюстроўваюцца толькі тыя абмежаванні, якія ёсць па АПЕК+», — дадаў ён.

NN.by

9
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
22.01.2020 / 13:29
Трэба было ў свой час запрашаць у Беларусь не Лукойл, а Шэл, цi Брыцiшпетролеум. Карысцi б было нашмат больш. Лукойл нават чэк клiентам выдае пасля запраўкi, а тлумачаць тым, што абсталяванне старое.
5
litwin / Адказаць
22.01.2020 / 13:48
Курганский губернатор заявил, что красть в регионе больше нечего...
5
litwin / Адказаць
22.01.2020 / 13:58
[Рэд. - Навошта вы посціце адно і тое ж ва ўсе тэмы? Ды яшчэ ў такім аб'ёме. Калі ласка, не злоўжывайце]
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру