22.01.2020 / 15:34

Мінчуку паставілі няякасную пломбу, а ён пакрыўдзіўся і прабіў колы машыны стаматолагаў 8

У міліцыю звярнуўся прадстаўнік стаматалагічнай клінікі, які распавёў, што нехта пашкодзіў тры колы ў іх машыне. Прычым у гэты час у аўтамабілі знаходзіўся кіроўца, але нічога не заўважыў, паведамляе сталічная міліцыя.

Праваахоўнікі высветлілі, што колы прабіў 42-гадовы жыхар Мінскай вобласці. Яго неўзабаве затрымалі.

Мужчына распавёў аператыўнікам, што нядаўна скарыстаўся платнымі стаматалагічнымі паслугамі гэтага медыцынскага цэнтра, а ўсяго праз пару дзён зубныя пломбы «прыйшлі ў непрыдатнасць».

Ён пакрыўдзіўся і пашкодзіў тры колы таго аўтамабіля.

NN.by

16
Скураныя крылы / Адказаць
22.01.2020 / 15:59
У 42 гады па "паняццях". Што робіцца з маёй Краінай?

8
Той самы / Адказаць
22.01.2020 / 16:19
Яшчэ добра, што не зрабіў па-традыцыйнаму - ззаду  па галаве не даў цаглінай... партызан...
9
Qwi / Адказаць
22.01.2020 / 16:31
Почему ставить некачественные пломбы можно, а дырявить колеса нельзя?)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру