Архіўнае фота Сяргея Гудзіліна.

Архіўнае фота Сяргея Гудзіліна.

А палове на пятую 22 студзеня на Мінск наляцела… навальніца! 

Наляцела вельмі імкліва, сярод завеі было відаць выбліскі маланкі, усё гэта суправаджалася рэдкім громам. 

Цяпер навальніца пераўтварылася ў снежную завіруху, і надышла зіма. 

Дзяжурны метэаролаг Белгідрамета сказаў «Нашай Ніве», што прыборы навальніцы не зафіксавалі, але работнікі таксама на ўласныя вочы бачылі маланкі: «Дадзеныя датчыкаў могуць абнавіцца, але навальніца была», — сказаў метэаролаг. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0