22.01.2020 / 18:22

Капіталізацыя Tesla перавысіла $100 мільярдаў 5

У аўторак Tesla Inc стала першым аўтавытворцам у ЗША, што каціруецца на біржы, які дасягнуў капіталізацыі $100 мільярдаў. Гэта сведчыць пра ўпэўненасць Уол-стрыт у электрычных аўтамабілях, піша Reuters.

Акцыі Tesla выраслі ў цане на 1,4% да 555 даляраў.

Tesla, якая ўжо каштуе больш, чым Ford Motor Co і General Motors Co разам узятыя, за апошнія тры месяцы істотна палепшыла свае пазіцыі на рынку. Гэтаму спрыялі высокі квартальны прыбытак у кастрычніку, навіны аб нарошчванні вытворчасці на заводзе ў Кітаі, а таксама штогадовыя паказчыкі паставак аўтамабіляў, якія перавысілі прагнозы.

NN.by

2
litwin / Адказаць
22.01.2020 / 19:05
а тут.баі азіяцкія тролі напішуць што маск шарлатан і іх ваз вядро лепей. гэта усё што масковія можа у 2020
2
Скураныя крылы / Адказаць
22.01.2020 / 19:23
Сярод маіх знаёмых з моладзі, шмат хлопцаў мараць набыць менавіта "Тэслу". Капіталізацыя 100 мільярдаў - сур'ёзная лічба. але ў яе ёсць падмурак.

5
Козік / Адказаць
22.01.2020 / 19:54
Вось жа, шэльма, падарыў "Тэслу" Рыгоравічу і акцыі палезлі ўгору...  Але ж мы дакладна ведаем, што ў "Тэсле" не ўсё так добра...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру