22.01.2020 / 19:16

Трамп пацвердзіў, што хоча абмежаваць паездкі ў ЗША грамадзянам некалькіх краін 9

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што яго адміністрацыя плануе ўвесці абмежаванні на паездкі ў ЗША для грамадзян некаторых краін.

У кулуарах Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім горадзе Давос Трамп заявіў, што плануе дадаць новыя краіны ў абноўленую версію абмежаванняў на паездкі. Ён не паведаміў, якія краіны будуць дададзеныя.

Цяпер падобныя абмежаванні дзейнічаюць для грамадзян Ірана, Лівіі, Самалі, Сірыі і Емена, Венесуэлы і Паўночнай Карэі.

Раней Politico паведамляла, што адміністрацыя Трампа можа абмежаваць уезд грамадзянам яшчэ сямі краін у ЗША. У меркаваным спісе ёсць і Беларусь.

Спіс краін яшчэ не канчатковы і можа быць зменены, але зараз журналісты называюць Беларусь, М'янму, Эрытрэю, Кыргызстан, Нігерыю, Судан і Танзанію.

Праект, які разглядаецца адміністрацыяй Трампа, накладзе іміграцыйныя абмежаванні на сем краін, але гэта не азначае, што ўезд будзе забаронены ўсім грамадзянам гэтых краін. Абмежаванні могуць прымяняцца толькі да пэўных чыноўнікаў, ці, напрыклад, да некаторых тыпаў віз.

NN.by

5
циник / Адказаць
22.01.2020 / 19:30
доголосовались в оон вместе сирией, мьянмой, киргизстаном и нигерией путинские подстилки. 
макей хорошо поработал. теперь ему можно идти торговать гамбургерами или к киркорову администратором. 
10
Павел Ас / Адказаць
22.01.2020 / 19:38
Улічваючы разумовыя здольнасці Трампа, Беларусь у гэты спіс патрапіла выключна з-за дзяржаўнага сцяга. Чырвоны і зялёны колеры вельмі адпавядаюць колерам ісламскіх краін :)
3
Jan / Адказаць
22.01.2020 / 19:43
Расія - меншае зло за Беларусь?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру