22.01.2020 / 19:41

Тэлефон самага багатага чалавека ў свеце ўзламаў саудаўскі прынц — СМІ 2

Тэлефон амерыканскага мільярдэра, заснавальніка інтэрнэт-гіганта Amazon Джэфры Безаса ўзламаў прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед ібн Салман, паведамляе The Guardian

Крыніцы выдання распавялі, што з нумара наследнага прынца на мабільнік Безаса праз WhatsApp прыйшло заражанае відэапаведамленне.

Аналіз амерыканскіх экспертаў-крыміналістаў паказаў, што «з вялікай доляй верагоднасці» меседж змяшчаў шкоднасны файл, які пракраўся ў тэлефон самага багатага чалавека ў свеце і выпампаваў з яго вялікі аб'ём інфармацыі.

Мяркуецца, што гэты інцыдэнт звязаны з публікацыяй інтымных падрабязнасцяў пра асабістае жыццё Безаса, у тым ліку электронную перапіску.

Саудаўская Аравія гэтыя абвінавачванні адмаўляе.

NN.by

0
Скураныя крылы / Адказаць
22.01.2020 / 22:00
Карыстальнікі пачынаюць перамагаць стваральнікаў.

1
Паўлік / Адказаць
22.01.2020 / 23:54
А навошта гэта прынцу?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру