22.01.2020 / 20:12

У Астравецкім раёне браты пілі, курылі, а потым падпалілі сваю хату 3

Учора ўвечары ў вёсцы Чэрнішкі гарэла хата. Па словах пацярпелых, яны падпалілі яе самі, піша ostrovets.by.

Пра пажар ратавальнікам паведаміў мужчына, што праязджаў побач.

У доме жылі два браты. У дзень здарэння мужчыны распівалі алкаголь і курылі.

Як распавяла суседка, днём яна бачыла, як адзін з братоў хадзіў з каністрай. Па словах пацярпелых, увечары яны аблілі дом бензінам і падпалілі яго.

У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаныя перакрыцце, сцяна і маёмасць. Гаспадароў з апёкамі 31 і 12% цела даставілі ў раённую бальніцу.

Канчатковыя прычыны здарэння будзе высвятляць Следчы камітэт.

0
любите родину мать вашу / Адказаць
22.01.2020 / 20:44
гэтыя, дзякуй Богу, свой падпалілі. і суседка жывою-здароваю засталася.
0
Vic / Адказаць
23.01.2020 / 00:33
Электорат агрофюрера. Наиболее преданные члены.
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
23.01.2020 / 21:24
Vic, Брава!,лепей не скажаш,акурат у сярэдзину.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру