Беларускія памежнікі ўзмацнілі санітарна-каранцінны кантроль у пунктах пропуску ў сувязі з успышкай пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухань, справакаванай каронавірусам 2019-nCoV. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Падчас узмоцненага кантролю памежнікі будуць звяртаць увагу на людзей з вонкавымі прыкметамі інфекцыйных захворванняў. У выпадку выяўлення такіх грамадзян іх выведуць з агульнага патоку, каб пазбегнуць кантакту з навакольнымі. Затым запросяць медыцынскіх работнікаў для далейшага абследавання.

Колькасць хворых на пнеўманію новага тыпу ў Кітаі перавысіла 570, каля 6 тысяч чалавек на карантыне. У Расіі з падазрэннем на гэту хваробу шпіталізаваныя двое.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0