Кляшчы, якія прачнуліся ў Маскве з-за цёплай зімы, наўрад ці ўкусяць і зноў заснуць, калі пахаладае, паведаміў ria.ru прэс-сакратар Заалагічнага музея МДУ Ілля Гамыранаў.

«Зімуюць кляшчы ў падсцілцы або ў верхніх пластах глебы, а прачынаюцца пры тэмпературы 1—3 градусы цяпла. Але вось да сілкавання крывёй прыступаюць звычайна пры тэмпературах 7—10 градусаў, так што цяпер іх баяцца не варта, укус малаверагодны. З надыходам халадоў яны, вядома ж, сыдуць у спячку. Такое цёплае надвор'е наўрад ці адаб'ецца на іх колькасці — без харчавання яны могуць абыходзіцца некалькі месяцаў», — сказаў Гамыранаў.

Ён таксама растлумачыў, што кляшчы зімуюць на стадыі лічынкі або німфы, якія, аднак, вельмі падобныя да дарослых і вядуць такі ж паразітычны лад жыцця.

Энтамолаг запэўніў, што нічога незвычайнага не адбываецца, тым больш пайшоў снег, таму наўрад ці большасць бесхрыбетных застануцца актыўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0