23.01.2020 / 08:00

Трамп паставіў новы рэкорд па колькасці твітаў за дзень

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп усталяваў новы асабісты рэкорд па колькасці паведамленняў, змешчаных за дзень у Twitter, піша tass.ru.

Да 18:35 23 студзеня Трамп апублікаваў 142 паведамленні. Паводле падлікаў, пакуль ён знаходзіўся на палях Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, Трамп размяшчаў па адным паведамленьні кожныя 88 секунд.

Папярэдні рэкорд ён усталяваў у снежні 2019 года, калі апублікаваў 123 паведамленні за суткі.

У Сенаце Кангрэса ЗША ў сераду праходзіць працэс у рамках імпічмента Трампа. У ноч з аўторка на сераду верхняя палата ўхваліла рэзалюцыю, якая дазволіць правесці яго ў паскораным рэжыме.

У юрыстаў, якія абараняюць Трампа, і ў выбраных дэмакратамі ў Палаце прадстаўнікоў абвінаваўцаў ёсць па 24 гадзіны на працягу трох рабочых дзён на прадастаўленне сваіх аргументаў. Затым 16 гадзін адводзіцца ў цэлым на тое, каб боку адказалі на пытанні сенатараў. Пасля гэтага павінны адбыцца чатырохгадзінныя дэбаты, мэта якіх — вызначыць, ці трэба выклікаць на працэс сведак і запытваць якія-небудзь дадатковыя дакументы. Калі сведкі не будуць выкліканы, Сенат прагаласуе па кожным з двух артыкулаў абвінавачвання: злоўжыванне ўладай і стварэнне перашкод расследаванню, якое праводзіў Кангрэс.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру