Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на 23 студзеня ў сувязі з тым, што днём па ўсходзе краіны захаваецца вецер парывамі да 15—20 м/с.
Фактарамі небяспекі пры ўзмацненні ветру з'яўляюцца пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, пашкоджанне (абвальванне) слаба умацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў, нагадваюць у МНС.
Ратавальнікі рэкамендуюць прыбраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэзаць сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду жытлу.
Машыну паставіць у гараж альбо паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба умацаваных канструкцый.
Абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.
Пазбягаць дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).