Паведамленне пра пажар жылога дома ў горадзе Асіповічы паступіла ратавальнікам у 01.16 23 студзеня, паведамляе прэс-служба Магілёўскага АУ МНС.
У выніку пажару загінулі мужчына і жанчына, асобы якіх высвятляюцца. Знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме.
Работнікі МНС высвятляюць прычыну ўзгарання.