Нядаўна стала вядома, што мінскую айцішніцу Вольгу Малкіну могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за абразу беларускай мовы. Рэсурс Dev.by са спасылкай на прадстаўнікоў EPAM пацвердзіў, што дзяўчына больш не працуе ў кампаніі.
Фота з фэйсбука
— Працоўныя адносіны былі спыненыя па пагадненні бакоў. Мы паважаем права кожнага чалавека на недатыкальнасць прыватнай інфармацыі і, згодна з палітыкай кампаніі, не каментуем дэталі.
Вось што кампанія распавяла ў адказ на пытанні dev.by пра тое, якія наступствы можа пацягнуць паводзіны супрацоўнікаў на публічных пляцоўках:
— У EPAM унікальная карпаратыўная культура, каштоўнасці і этычныя нормы якой падзяляюць і з разуменнем прымаюць супрацоўнікі па ўсім свеце. Усе гэтыя каштоўнасці прапісаны ў нашым Code of Conduct і ў тым ліку распаўсюджваюцца на выказванні ў сацыяльных сетках згодна Social Media Policy кампаніі.