«Акадэмкніга» запрашае: 30 студзеня — аўтограф-сесія пісьменніцы Таццяны Елісеевай
Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак у 18.30.
Таццяна Елісеева — пісьменніца і псіхолаг. Яе «Аблокі» гэта кніга мастацкіх апавяданняў.

Кожная гісторыя ў кнізе як воблака на небе: адзін убачыць дэльфіна, які плыве па хвалях, другі — самалёт, які ляціць, трэці праводзіць позіркам абстрактную постаць і скажа: «Гэта не пра мяне».
Разгортваючы кнігу, будзьце гатовыя сустрэцца з чымсьці важным унутры сябе — пачуццямі, ўспамінамі, надзеямі.
Падчас аўтограф-сесіі вы зможаце набыць кнігу «Аблокі» са зніжкай 10%.
Набыць гэту кнігу ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648
Каментары