23.01.2020 / 12:41

Надвор'е на выходныя: наступнымі днямі да +6 1

Ветрана і да +6 будзе ў выходныя, паведамляе БелТА са спасылкай на Гідрамет.

У пятніцу — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, там-сям галалёдзіца. Раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты вецер. Ноччу будзе ад мінус 4 да +1, днём - ад нуля да +6.

У суботу, 25 студзеня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём толькі месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), таксама парывісты вецер. Уначы ад мінус 3 да +4, днём — +1-6.

У нядзелю ўначы ад 3 градусаў марозу да +2, удзень 0…+5.

У панядзелак, 27 студзеня, таксама не без ападкаў (кароткачасовы дождж з мокрым снегам). Уначы ад 4 градусаў марозу да +2, днём будзе ад нуля да +5.

У аўторак, 28 студзеня, ападкі, днём будзе ад нуля да +6, па паўднёвым захадзе краіны - да +8.

NN.by

0
Алёна К. / Адказаць
23.01.2020 / 15:47
Фотачка - агонь!)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру