Здарэнні44

Бойка ў полацкай краме трапіла на ВІДЭА. Удзельнік расказаў, з чаго ўсё пачалося

Некалькі дзён таму ў сацсетках з’явілася відэа жорсткай бойкі маладзёнаў з Полацка. Адбывалася ўсё непасрэдна ў гандлёвай залі мясцовай крамы, прычым ахова так і не з’явілася. У выніку, па горадзе папаўзлі чуткі: «масавая бойка», «10 чалавек пабілася ў краме», людзі з фантазіяй увогуле пісалі ў каментах, што адзін з байцоў памёр у бальніцы.

«Наша Ніва» пагаварыла з непасрэдным удзельнікам канфлікту, Артурам. Ён распавёў, што адбылося насамрэч.

Артур К., удзельнік бойкі

«Здарылася бойка ўвечары 18 студзеня, каля 10-й гадзіны.

Я з сябрамі быў у кавярні, выпілі трохі піва, але не адчувалі сябе п’янымі. І яшчэ каля ўвахода ў кавярню да нас прычапіліся нейкія два мужыкі: «Э, пайшлі выйдзем!». Яны былі нармальна так нападпітку, абодвум на выгляд гадоў пад 30. Прычапіліся абсалютна на пустым месцы. Але мы з імі пагаварылі і ў выніку мірна разышліся, — кажа Артур. —

Але ж пасля мы вырашылі зайсці ў краму па цыгарэты. Там зноў сутыкнуліся з тымі двума мужыкамі, і яны прычапіліся да майго сябра. Пачалася бойка, адзін з гэтых мужыкоў паспрабаваў разбіць мне бутэльку аб галаву.

Бойка не была масавая, як пішуць паўсюль. Нас было чацвёра: мы з сябрам і гэтыя ўдвух. Пасля яшчэ заляцеў нейкі мінак: пасля ён казаў міліцыі, што хацеў разняць бойку. Але ж ён не разнімаў, а падскочыў і пачаў мяне збіваць! Астатнія людзі на відэа — гэта пакупнікі, якія круціліся вакол, хацелі спыніць канфлікт.

Затым бойка сціхла сама сабой. Дарэчы, ахова крамы так і не выйшла. Калі ўсё сціхла, ахоўнік вылез са сваёй падсобкі, спытаў у прадаўца, ці не спужаўся той, і зноў схаваўся ў тую камору.

Затым мы выйшлі з крамы, стаялі на прыпынку побач з крамай. У мяне была разбітая галава, я выціраў кроў. Як даведаўся пазней, у гэты час у краму прыехала міліцыя. Да нас ніхто не падышоў, самі мы міліцыю таксама не бачылі. Таму паехалі спакойна дадому.

А ўжо толькі 23 студзеня міліцыя знайшла мяне праз «Укантакце», запрасілі да сябе. Я прыйшоў, даў паказанні. Сам я заяву не пісаў. Але ў міліцыі мне сказалі, што ўсе ўдзельнікі бойкі атрымаюць пакаранне за дробнае хуліганства. Ну ладна.

Дарэчы, у краме асабліва мы не разграмілі нічога, хоць па відэа можна падумаць інакш. Толькі адна бутэлька ўпала і разбілася, яе мой сябар аплаціў на месцы. Астатняе, што падала, гэта гарбата, іншыя рэчы, якія не б’юцца. Так што нічога страшнага».

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць