23.01.2020 / 13:32

Навукоўцы запрасілі Лукашэнку на дэманстрацыю электрамабіля, а ён паабяцаў прыехаць на «Тэсле» 6

Аляксандр Лукашэнка плануе правесці вялікую сустрэчу з навукоўцамі для адкрытага абмеркавання праблем у іх сферы. Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з навуковымі і навукова-педагагічным работнікамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, перадае БЕЛТА.

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў падзякаваў кіраўніку дзяржавы за сустрэчу і запрасіў яго пабываць у навукоўцаў у гасцях. «Гатовыя паказаць і электратранспарт, і іншыя распрацоўкі. Усе даручэнні на кантролі», — адзначыў ён.

«Добра, я прыеду на «Тэсле», пастаўлю побач, — заявіў Лукашэнка. — Абавязкова прыеду для такой шчырай, як сёння, размовы, бо разумею, што мы проста нашых навукоўцаў не арыентуем. Яны атрымліваюць нешта са СМІ, іншых нейкіх крыніц. Раней, у савецкія часы, усё-такі было па-іншаму. Нам трэба інфармаваць не толькі працоўныя калектывы — мы гэта робім часцей, чым навукоўцаў. А што такое навуковец? Ты яго праінфармаваў — ён заўтра тысячы людзей павядзе за сабой у ідэалагічным плане».

«Таму мы сустрэнемся з навукоўцамі для таго, каб адкрыта пра жыццё пагаварыць, пра палітыку нашай дзяржавы. Мне вельмі важна было б, каб навукоўцы адкрыта выказаліся», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

1
Дед Мороз / Адказаць
23.01.2020 / 14:27
Маск за рулём будет?
0
bugaga / Адказаць
23.01.2020 / 14:28
Чаму кажа ён, а сорамна мне?
2
меркаванне / Адказаць
23.01.2020 / 14:34
А чаму як зад свой вазіць, дык на тэсле, а выбары ладзіць, дык горш, чым у Афрыке? Згодна ўзроўню "выбараў" трэба ў ступе перамяшчацца.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру