Ва Украіне, без уліку акупаваных тэрыторый і грамадзян, якія пражываюць за мяжой, пражывае 37 мільёнаў 289 тысяч чалавек, пра гэта паведаміў на брыфінгу міністр кабінета міністраў Дзмітрый Дубілет.

Гэта звесткі па стане на 1 снежня 2019 года. Яны былі сабраныя на аснове ацэнкі колькасці насельніцтва.

Яшчэ прыкладна 6 мільёнаў чалавек пражывае на акупаваных тэрыторыях Крыма і Данбаса.

Насельніцтва Украіны дасягнула свайго піку — 52 мільёны чалавек — у 1990 годзе. Прыкладна з 1993-га яно пачало паслядоўна зніжацца.

Ва Украіне перапісу насельніцтва не праводзілася з 2001 года. Наступны перапіс запланаваны на канец 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?