Грамадства88

Пётр Клюеў: Для расійскай моладзі Беларусь — гэта абсалютна іншая краіна, еўрапейская. Ніякіх імперскіх амбіцый

Музыка Пётр Клюеў, удзельнік гурта ЛСП, стаў госцем новага выпуску «Тока». У гутарцы гаворка зайшла і пра Расію.

— Вы з ЛСП шмат ездзіце па Расіі. Што ты зразумеў для сябе пра Расію новага?

— Разнастайная краіна, як яна трымаецца — не ведаю. Містыка нейкая. Калі ты ляціш з Масквы да Уладзівастоку і разумееш, што гэта тое самае, што і да Нью-Ёрку… Памеры, канечне, уражваюць. Але людзі… Паўсюль ёсць людзі добрыя і дрэнныя.

— Пра што думаюць людзі ў невялікіх расійскіх гарадах?

— Яны жывуць сваімі праблемамі. Задача — перажыць, выжыць, зарабіць, пракарміць сям’ю. Проста менш магчымасцяў. Калі гэта сям’я ў Швецыі, то ў іх больш магчымасцяў. Там гэта больш на такім побытавым узроўні.

— Чым Беларусь адрозніваецца ад Расіі?

— Мы абсалютна еўрапейская краіна. У кожным горадзе стаяць ратушы. Магдэбургскае права. У Туле гэтага ніколі не было, як і ў іншых гарадах. Таму мы абсалютная Еўропа, гэта нават не абмяркоўваецца. Самае цікавае, што ў некаторых гатэлях у Расіі, здаецца, гэта было ў Сочы, маладая дзяўчына бярэ пашпарт і пытаецца: «А дзе ваша віза?» Для моладзі да 25 год што Фінляндыя, што Беларусь, што Грэцыя. Яны не ведаюць, што нам не трэба віза, яны не ведаюць, што ў нас большасць людзей размаўляе па-руску. Ім гэта па-барабану. Для іх Беларусь — гэта абсалютна іншая краіна, еўрапейская. Калі кагосьці ў госці запрашаў, чуў: «Дык візу ж трэба рабіць». Ніякіх імперскіх амбіцый. Гэта натхняе.

— Гэта паўсюль так?

— Большасць там ужо, далей, за Бранскам. Для іх Беларусь — гэта міфічны заходні край.

Глядзець выпуск цалкам:

0:35 — пра першы канцэрт у Гродзенскай абласной філармоніі, калі бацька Пятра Клюева выскачыў на сцэну і выгукнуў у мікрафон: «Гэта мой сын!»

2:13 — «Пеця, у цябе нічога не атрымаецца»

3:48 — пра дзяўчат і першае каханне

6:54 — пра шлюб, развод і вяртанне да жонкі

11:00 — пра рэлігійнасць

11:34 — смерць маці

14:55 — карані

19:29 — пра карту паляка

22:54 — папулярнасць і зорная хвароба

25:41 — пра ЛСП і мільённыя аўдыторыі

27:36 — пра Расію

30:27 — чым Беларусь адрозніваецца ад Расіі

31:32 — ці праўда, што марыў заспяваць з Лепсам

37:00 — пра алкаголь

39:30 — самы трэшовы канцэрт

41:16 — пра вернасць

42:25 — колькі зарабляе

44:02 — каштоўнасці ЛСП

44:31 — чаму беларускі музыкі становяцца запатрабаванымі ў Беларусі толькі пасля таго, як здабываюць папулярнасць за мяжой

47:48 — Post Scriptum

Глядзіце таксама:

«Ток» з Віктарам Бабарыкам

«Ток» з Тадэвушам Кандрусевічам

«Ток» з Ірынай Халіп

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць